Фан-сайт  музея-сядзібы "Пружанскі палацык"
Меню сайта
Падзелы навін
Некаторыя навіны [25]
Пошук
Сябры сайта




Пружаны 



Даследванне папялёўскага перыяда ў жыцці і творчасці Міколы Купрэева

Час нястомна выцірае  з памяці падзеі, адыходзяць людзі. Але жыцце кожнага чалавека ўнікальнае. Асабліва, калі гэты чалавек – паэт. Ён па-за часам. Роля папялёўскага перыяда ніколі не аналізавалася, таму хацелася б спыніцца на жыцці і творчасці Мікалая Купрэева у перыяд з 1988 па 1996 гады.

Мэтай даследвання стала вызначэнне месца і ролі паялёўскага перыяда ў жыцці і творчасці паэта. Сярод задач: вывучэнне жыцця паэта ў азначаны перыяд, даследаванне папялёўскіх матываў у сборніку "Правінцыйныя фантазіі” і выяўленне асноўных тэм яго лірыкі. Пры рабоце вывучаліся творы паэта, вялася праца ў фондах музея-сядзібы "Пружанскі палацык”, праводзіліся гутаркі з жыхарамі вескі і калегамі з Папялёўскай школы, аналізаваліся біяграфічныя матэыялы і Інтэрнэт-рэсурсы.

Вялікі творчы вандроўнік М.С.Купрэеў сваю літаратурную дзейнасць пачаў у 1957г.  У 1967г. выйшаў першы зборнік паэзіі Мікалая Купрэева "Непазбежнасць”, які выклікаў інтарэс у чытачоў і крытыкаў. Паэту тады было 30 год. Але без павелічэння можна сказать, што гэты зборнік стаў у той час сапраўднай з’явай. Яго вершы настолькі выбіваліся з кантэксту беларускай савецкай паэзіі, што наўрад ці былі б надрукаваны, калі б не дапамог А.Вярцінскі, які адрэдагаваў кнігу на грамадскіх пачатках. Вядома, што ў  тыя гады кнігі паэзіі пачыналіся вершамі-гімнамі, вершамі-одамі ў адрас кампартыі і яе кіраўнікоў. М.Купрэеў у сваей кнізе заявіў: "Гімнаў не будзе. Шэптам грымне элегія”. Калі ж па патрабаванню душы ен звяртаўся да гімнаў, то прысвячаў іх роднаму полю, лесу, рэчцы, міламу краю, дзе заўседы радыя гасцям. Кніга «Непазбежнасць» складаецца ў асноўным з баладаў і элегій, і пагэтаму ў ей пераважаюць ціхія, стрыманыя інтанацыі. У гэтым ключ да разумення паэзіі М.Купрэева. Ціха – пра самае дарагое, самае важнае. Той, хто ўмее думаць, чытаць сэрдцам, пачуе яго словы.

У паэта было нямала ворагаў, таму што нестандартным быў М.Купрэеў, аб усім меў уласную думку. І хоць вялікім славалюбцам ен не быў, заўвагі і папрокі ў свой адрас успрымаў з болем, а ва ўразлівай душы буйна прарасо зерне недаверу да ўласнай творчаці. Апасля выхаду «Непазбежнасці» паэт надоўга замаўчаў. З 1967 по 1988 гады М.Купрэеў знік з паэзіі, можна сказаць, хаваўся ад самога сябе на Палессі. Як успамінаў сам Купрэеў, ен любіз знікаці і раней, але гэта знікненне было асаблівым: ен замаўчаў і не нагадваў аб сабе.  Качавое жыцце, отсутнасць жылля, часовая работа ці выпадковыя заробкі…

Так, напэўна, і закончылася б жыцце. Але ўмяшаўся выпадак. Купрэеў сустрэўся са сваімі былымі вучнямі. Адзін з іх – Мікалай Дзмітрыевіч Антаноўскі. Былыя вучні прынялі ўдзел у лее Мікалая Сямёнавіча. Яны дапамаглі ўладкавацца на працу ў Папялёўскую сярэднюю школу.  Праўда, не па спецыяльнасці. Яго ўзялі на пасаду настаўніка гісторыі.

Апошнія 15 год ен пражыў на Пружаншчыне – у в.Папялёва, а пасля выхаду на пенсію ў г.Пружаны.

У 1995г. амаль пасле 30-гадовага перапынку ў друку выйшаў зборнік паэзіі Купрэева «Правінцыйныя фантазіі”.  Кніга прозы "Палеская элегія” (пяць аповесцяў аўтабіяграфічнага характару) была напісана ў канцы мінулага стагоддзя, а выдадзена посля смерці ў 2007г.

Мікалай Купрэеў з’яўляўся членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994г. У 1996г. ен быў намініраваны на Дзяржаўную прэмію імя Я.Купалы за кнігу "Правінцыйныя фантазіі”, але не атрымаў яе. Затое атрымаў аднапакаевую кватэру ў Пружанах і прэмію Саюза пісьменнікаў імя А.Куляшова. У 2002г. за аповесць "Пастух у космасе” атрымаў Берасцейскую мядовую літаратурную прэмію. Яшчэ адной узнагароды паэт не ўбачыў. Кніга "Полеская элегія” была адзначана Літаратурнай прэміяй імя У.Калесніка ў 2007г.

Памер М.С.Купрэеў у доме састарэлых у посёлку Лясная  Баранавіцкага раёна. За труной ішлі тры чалавекі. Адзін з іх – М.Антаноўскі.  Пахаваны М.С.Купрэеў у Міхнавічах. На надмагіллі высечаны словы – радкі яго верша: " О, я многа хацеў вам сказать”.

Папялёва ў вершах і прозе Купрэева нідзе не ўзгадваецца. Гэта цудоўная веска на ўскрайку Белавежскай пушчы. Тольк пад’язджаючы  да яе з’яўляецца ўражанне, нібыта трапляеш у казку: сонечны промні  не могуць прабіцца праз пераплеценыя кроны дрэваў у бясконцым зялёным тунэлі, і, здаецца,  штосці дзіўнае чакае цябе ў гэтым зяленым доме.  Толькі вырваўся з яго, а перад вачамі стары вялізарны дуб, які расце ў пачатку вескі. Такіх дубоў рэдка дзе можна ўбачыць: магутная крона, расколіна ў кары – пячатка старасці. Напэўна, многа аб чым мог бы расказаць гэты дуб. А далей па абедзьвух баках вясковай вулачкі таксама растуць дубы.  У буру яны шумяць трывожна, нават жахліва, нібыта на варце, нібыта абараняюць... Наўкола  лес! Летам ен напоўнены птушынымі спевамі, а вясной ў ім стаіць салодкі пах берозавага соку.

Менавіта сюды трапіў у 1988г. Мікалай Купрэеў апасля доўгіх скітанняў па родным краю і тут пазнаў у поўнай меры ўсю радасць творчасці, прызнання і славы. Папеялёва стала месцам адраджэння для Купрэева.

Купрэеў жыў і працаваў у Папялёве з 1988г. па 1995г. Яго кватэра, дакладней два пакоі, знаходзіліся на другім паверсее школьнага інтэрната. Пакоі вялікія (наогул, будынак быў пабудаваны ў 1930-я гг. і належаў пану Сатару). З вокнаў былі відныя толькі бяздоннае неба і лес. У той час Купрэеў быў вельмі хворым чалавекам: прастуджаныя лёгкія, хворыя ногі. Яму кожны дзень па некалькі разоў прыходзілася ўздымацца і спускацца па стромкіх прыступках высокай лесвіцы. Але ен не скардзіўся. Есць дах над галавой, есць праца.

Жыцце наладжвалася. У школе з калегамі ен быў ветлівым, але не больш. Аб сабе гаварыў мала. Яму даручылі класнае кіраўніцтва ў 9 класе, і ен два гады быў класным кіраўніком. Былыя вучні расказвалі, што ен не умеў крычаць, ен гаварыў ціха, і за свае ўчынкі было вельмі сорамна. На ўроках гісторыі ен заўседы прыводзіў прыклады з літаратуры.

Пыводле ўспамінаў жыхароў в.Папялёва, Купрэеў быў вельмі сціплым ў побыце, негаваркі з незнаемымі, але са сваімі, вясковымі, любіў пагаварыць аб жыцці, рабоце. У веску выходзіў толькі ў касцюме, абедаў у школьнай сталоўцы, вечарам хадзіў за малаком да Н.А.Мяшэчка, якая бліжэй за ўсіх жыла ад яго. Ен ніколі не павышаў голас, нікому не навязваў сваіх думак, не гаварыў аб сабе як паэце.

Купрэеў палюбіў Папялёва. "Мне – лес шуміць, мне – зоркі свецяць!” – пісаў ен, адчуваючы сябе часткай гэтага пушчанскага свету.

З вескі ен выязджаў рэдка, звычайна ў санаторый. У Папялева да яго прыязджалі вучні і сябры – М.Антаноўскі, М.Пракаповіч, Л.Галубовіч, А.Каско. У весцы ен блізка зышоўся толькі з адным чалавекам – Уладзімірам Яфімавічам Цануніным, бежанцам з Чарнобыльскай зоны, настаўнікам, бардом, аматарам турызму і краязнаўства. Цануніны былі суседзямі Купрэева, жылі на першым паверсе інтэрната. Купрэеву прысвечаны наступны верш Цануніна:

Шкрабе тужліва вецер па страсе

Старое грушы лапаю-галінай.

А па мансардзе тупае сусед,

Кульбакай адмяраючы хвіліны.

Рыпіць дзвярэй іржавая пятля,

Сухотны кашаль выгінае плечы -

Радкі яго баладнага жытла

І, мабыць, абыякавасці нечай.

Запалка, нібы знічка, мільгане

Ля хаты ў пераспелых белых росах.    

А потым у адчыненым акне

  Свяціцца будзе зорка папяросы.

А ноч у травах дыхае вясной,

Дубы стаяць прыціхлыя ў туманах.

I б'ецца ў скронях слова, як віно,

Каб набрыняць у вершах акаянных.

I скалануць здзічэлы гэты свет             

Ці патрывожыць хоць напалавіну -      

Таму ўсю ноч і тупае сусед

Кульбакай адмяраючы хвіліны.

У другой размове з Леанідам Галубовічам Купрэеў гаварыў: "У Папялёве быў прастор, воля, пушча – паэзія…, а ў Пружанах – тратуар, асфальт, лесвіца, блочны пакой – сармяжная проза…так, у Папялёве, у Белавежскай пушчы, я стаяў ля свайго дома ў мансардзе і – бачыў: во – пушча, во – дрэвы, там – крушня, во – птушкі, во – ляцяць дзікія гусі, во – ідуць маладыя, прыгожыя суседкі з кароўніка, во – яны трохі паспалі, управіліся дома па гаспадарцы і зноў ідуць на ферму, а во – ідзе паштарка, яна падымаецца да мяне па крутой драўлянай слізкай лесвіцы (ты яшчэ помніш, Лёня, лесвіцу, вядома?), дае чаканы канверт і міла, цёпла  ўсміхаецца мне… у Пружанах, у горадзе, усяго гэтага няма. Тут пляцоўка перад дзвярыма маёй кватэры – запляваная, закіданая недапалкамі, а прыступкі пад’езда – у россыпе дробных каменьчыкаў, на якіх я спатыкаюся сваімі хворымі нагамі, бо, калі дом будаваўся, надта мала сюды далі цэменту, будаўнікі яго прапілі… таму я еду пісаць сваю "сармяжную прозу” ажно ў тубдыспансэр ці як яго яшчэ называюць: "Санаторый Вярховічы”. Там – імітацыя маёй папялёўскай пушчы”.

У Папялеве патрошкі паправілася здароў’е, наладзіліся адносіны з   жыхарамі вескі, паэта сталі запрашаць на творчыя сустрэчы, літаратурныя вечары. Уладкаванне быту, работа, адносны камфорт прабуджаюць да жыцця творчую энергію і фантазію, даюць магчымасць усе філасофскія разважанні і назіранні перанесці на паперу. У музеі-сядзібе "Пружанскі палацык” захоўваецца болшая частка архіва Купрэева. На асобных аркушах, на абрыўках паперы, у школьных сшытках, нават на кардыяграме – радкі, напісаныя рукой Купрэева. Усё, што пройдзена і перадумана, перажыта і  прачута увасобілася ў вершах.

Менавіта ў Папялёва нараджаліся, выношваліся новыя вершы, якія увайшлі ў кнігу "Правінцыйныя фантазіі”. Гэты зборнік невялікі, усяго 90 старонак, але колькі ў іх перажыванняў, пачуццяў. Тут сабраныя розныя па жанру і настрою вершы. Гэта і строгія балады, і пранікнёныя  смуткам элегіі,  і лірычныя вершы. Кожны чалавек у вершах Купрэева знойдзе штосьці свае, блізкае, таму што ў вершах адчуваецца чалавечнасць, дабрыня, любоў да людзей, да роднага краю. Суперажыванне, спачуванне ў бядзе, захапленне светам прыроды і людзьмі гучыць у яго вершах.

Вершы М.Купрэева нетрадыйныя па форме, але маюць традыцыйны пачатак. Яго выток у беларускім фальклоры. Адсюль любоў да верлібра, прытчы, казкі.

У вершах паэта няма рыфмы. Ен піша белым вершам. Але гэты верш дапускае магчымасць з’яўлення рыфмы.

Мікалай Купрэеў пісаў: «Перад тым, як пачаць пiсаць верш на чыстым аркушы паперы, трэба паглядзець на сябе у люстэрка – каб яшчэ раз пераканацца, што ты з твару не падобны нi на кога ў свеце». Ні на што не падобныя і «Правінцыйные фантазіі».

У зборніку ярка выдзяляюцца папялёўскія матывы – гэта любоў і прырода, прырода і Беларусь, лес, жыцце.

Напрыклад, верш «Жанчына». Каму ен прысвечаны? Магчыма жанчыне, якая працавала ў школьным інтэрнаце, дзе жыў Купрэеў? А, магчыма, «жанчына» - гэта абагульнены вобраз любой жанчыны з Папялёве.

Вачамi пазвала пад дрэва густое,

Абняла, пацалавала…

Пайшла з-пад дрэва на свой падворак,

Паклікала пеўня, а куры за ім…

Адштурхнула, шапнула: «Iдзi»…

Верш насычаны дзеяслоўнымі формамі, якія даюць адчуванне руху, дзеянняў, імпэту. Няма апісанняў ні знешняга вобліку лірычнай гераіні, (толькі  «белыя ногі»), ні яе перажыванняў. Але за яе дзеяннямі адгадваецца звыкласць да працы, душэўная шчодрасць (выратавала ластаўку), гэта жанчына, якая кахае, стварае прыгажосць і дорыць шчасце. Дзіўная і значная метафара: падкінула ўверх разарваныя каралі – зазіхацелі зоркі. Усё, да чаго дакранаецца такая жанчына, робіцца прывабным.

Кожны лирычны верш Купрэева прадстаўляе глыбокиія роздумы над лесам Радзімы, яе гісторыяй, над сваім лесам, які склаўся нешчасліва, але даў жыцце непаўторнай паэзіі. Тонкую сувязь са светам прыроды ен адчувае сэрцам. Ен частка яе, таму бярозка, галінкі якой стукалі ў акно паэту, — добры и разумны суразмозца, адзінкавасць ў свеце елак, як і ен сярод людзей. 

Мiлая бярозка, не бядуй:

Мы яшчэ з табою ўстрапянемся.

Толькi заўтра на зары

У сукенку найбялейшую адзенься.

Белую кашулю я i сам

На сябе надзену, прычашуся.

I пойдзем мы з табою каля рэк,

Нашай добрай, роднай Беларусi.

Белы колер адзення тут як сімвал нейкага абнаўлення – душэўноага і фізічнага, якім живе лірычны герой верша.

Свет прыроды, таямнічы, неразгаданы, блізкі паэту. Дрэва, воўк, чалавек — героі яго вершаў. Казачносць вобразаў, фальклорныя матывы   характэрныя для твораў Купрэева.

Сімвалічны яго воўк. Ен з’яўляецца адзінокі і непрыкаяны з пушчы: 

Акно вечарэе. Калiна цвiце

Хмара над хатай расце…

В эту непогодь попросился к поэту погреться волк:

Я хату яму адчынiў,

Старэнькi кажух пасцялiў…

Мы разам з ваўком ляглi

На харошай авечай зямлi

Наверное, и себя он видел таким же неприкаянным:

…Свiтае акно. I калiна цвiце

Воўк па дарозе ў пушчу брыдзе.

Воўк адзінокі. Адзінокі, як воўк, і паэт.

У меланхалічнай, прасякнутай смуткам элегіі «Як жывецца у маiм хаосе?» яму хацелася б з’яднаць чужы лад з уласным хаосам:

Цягнуць мяне з маiм чорным лёсам

Д’ябал – у пекла, анёлак у рай.

Мiж Ладам тваiм і маiм Хаосам

От і жывi тут – хоць памiрай.

Свой лёс – "чорны лёс”  - страшнае ўсведамленне свайго жыцця. Але іншага не будзе. Уладкаванасць жыцця не дадзена яму.

Роздумы аб жыцці пераплятаюцца з роздумамі аб сваей краіне. Паэт усей душой любіць Беларусь. Страшна яму бачыць сляды Чарнобыльскай трагедыі:

Абкралi цябе, знявечылi,

Вотчына мая горкая…

Белая птушка

Над тарфянiкамi, пагоркамi

Махае крыламi  нявiннымi…

Махае крыламi і падае

На атручаныя сенажацi

Белай птушцы

Калюча над роднаю пожняю,

Балюча над роднай хатай…

У пагібелі «белай птушкi» вінаватая безгаспадарчая дзейнасць чалавека, якая і прывяла да чарнобыльскай трагедыі, да бежанцаў без вайны, якім быў і яго сярба У.Я.Цанунін.

Вайна нанесла страшную рану паэту: на яго вачах была расстраляна маці. Тэма вайны гучыць у многіх творах Купрэева. Каля яго кватэры ў Папялёве стаіць абеліск у гонар загінуўшых пры вызваленні вескі  салдат і ў памяць усіх аднавяскоўцаў, загінуўшых і растраляных у гады Вялікай Айчыннай вайны. Магчыма, гэта навеяла ў «Правінцыйных фантазіях»  арыгінальнае адлюстраванне тэмы вайны – неверагоднае вяртанне загінуўшых і іх адыход, якія кранаюць да слёз:              

3 брацкіх магіл

з-пад Курска, Варшавы, Берліна

                   вечарам майскім прыйшлі ў Зацішша

забітыя Вася, Валодзя і Міша.

Вася - з асколкам у сэрцы,

Валодзя - з прабітымі скронямі.

Міша - сляпы і бязрукі.

Спыняецца Вася ля роднае хаты:

вясёлых гасцей у пакоях багата,

сядзіць яго ўнучка на покуці ў вэлюме.

Дзед малады ля парога ўсміхнуўся,

родным дзвярам пакланіўся

і ціха пайшоў пад Курск.

Спыніўся Валодзя ля крайняй хаціны:

за акном пасівелая Кацярына

стаіць з ручніком, палівае на рукі мужчыне.

Першы муж ля парога з прабітымі скронямі

шэпча: "Жывіце",

пакланіўся абноўленым веснічкам,

ціха пайшоў пад Варшаву.

Сем метраў адмераў ад мосціка Міша -

прытуліўся шчакой да парэпанай вішні...

За акном ці сабе, ці суседцы, плачучы,

маці чытае:

"Мамачка, добры дзень!

                    Я жывы і здаровы і скора вярнуся"...

Хацеў крыкнуць - ды голас прастыў у магіле,

хацеў пастукацца ў шыбу...

Ціха пайшоў пад Берлін.

   Вось яно:  жыццё, памяць, усё, за што ваявалі, - усё ў адным кароткім вершы. Неверагодна, але як праўдзіва!

Пушча з яе таямнічым шумам і цішыней, веска з яе працавітымі людзьмі, жыцце, у якім усяму есць месца: размовам, сяброўству, любові, роздумам, - усё гэта мы бачым у вершах Купрэева. І ўсё гэта выклікана да жыцця Папялёвам.

Ф.Яфімаў пісаў: «Мiкола Купрэеў не належыць па узросце да новага пакалення. Але яго «белыя», вольныя вершы, некаторыя ягоныя вобразы дзiўным чынам супадаюць з вобразамi маладзейшых. Можна лiчыць, што своеасаблiвасць паэта заключаецца ў тым, што ён, нiбы з’яднаўшы у сабе два пакаленнi беларускай паэзii, знайшоў нейкую меру ў злучэннi новай формы са «старым, добрым» зместам, гэта значыць – рэалiстычным у аснове. Як яму гэта ўдаецца? Не ведаю. У паэзii ўсё залежыць ад асобы   паэта».

У вершах Купрэева няма пустых словаў. Яго вершы не заварожваюць, а глыбока кранаюць душу.

Да Мікалая Купрэева кожны павінен прыйсці сам, пабыць з ім, таму што ен нам хоцеў вельмі многа сказаць. А яго вершы патрэбна чытаць і перачытваць.

Жыцце твораў Мікалая Купрэева толькі пачынаецца.

Такім чнынам Папялёўскі перыяд жыцця стаў для Купрэева своеасаблівай «болдзінскай восенню». Паэт здолеў вярнуцца да жыцця, да творчасці. Апасля многіх гадоў скітанняў, беспрытульнасці паэт знайсці тут Дом, месца, дзе ўсё было яго, куды можна было вярнуцца з паездак, дзе яго шанавалі і паважалі. Але самае галоўнае, паэт атрымаў натхненне і стаў тым Купрэевым, якога сення ведаюць.

Хостинг от uCozmoy.su © 2020