Фан-сайт  музея-сядзібы "Пружанскі палацык"
Меню сайта
Падзелы навін
Некаторыя навіны [25]
Пошук
Сябры сайта




Пружаны 



Сардэчна запрашаем на Фан-сайт
музея-сядзібы "Пружанскi палацык"!
Музей-сядзіба "Пружанскi палацык" – адзіная адноўленая сядзіба стылю мадэрн ў Беларусі!
Аснова канцэпцыі экспазіцыі музея, якая была распрацавана ў 1998 годзе навуковай групай супрацоўнікаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам вядучага навуковага супрацоўніка музея Тамары Адамаўны Слесарук – узнаўленне інтэр’ераў гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя. Ужо створана першая чарга экспазіцыі – Салон, Кветкавая зала, Паляўнічы кабінэт, працягваецца праца над стварэннем Гэрбавай залы, Малога салона, Трафейнага пакою і інш..
Музей з'яўляецца важным турыстычным аб'ектам рэгіёна. У год музей наведваюць больш за 6 000 турыстаў, у тым ліку з замежжа. Супрацоўнікі музея, акрамя навуковай працы, праводзяць экскурсіі, масавыя мерапрыемствы, арганізоўваюць мастацкія, адукацыйныя і краязнаўчыя выставы, чытаюць лекцыі.
Музей на сёння – стаў вядомы, і як грамадска-культурны навуковы цэнтр. У ім адбываюцца музычна-літаратурныя вечарыны, навуковыя канферэнцыі па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.
На фан-сайце музея Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды, азнаёміцца з праграмай выстаў і мерапрыемстваў, атрымаць звесткі аб паслугах музея, а таксама знайсці для сябе шмат патрэбных зьвестак ў галіне музейнай справы і турызма ў рэгіёне.
Спадзяемся, што на бачынах фан-сайта музея Вы знойдзеце карысныя матэрыялы, зможаце запытаць і атрымаць патрэбныя Вам звесткі, усталяваць дзелавыя сувязі.
 
Аматары і памагатыя музея-сядзібы "Пружанскi палацык"


Да музея можна даехаць:

  • з Мінску: на цягніку да станцыі Аранчыцы, адтуль да Пружан праз паўгадзіны ходзіць аўтобус, есць і маршруткі;
  • з Гродна: на аўтобусах брэсцкага накірунка да Пружан;
  • з Брэста: на цягніку да Аранчыц, на аутобусах гродненскага накірунка.


АФІЦЫЙНЫ САЙТ МУЗЕЯ-СЯДЗІБЫ "ПРУЖАНСКІ ПАЛАЦЫК" тут: http://museum.pruzhany.by/  


Некаторыя навіны:


У апошнія дзесяцігоддзі сусветнай супольнасцю ўсё больш увагі надаецца захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, адраджэнню спрадвечных традыцый і звычаяў, рамёстваў і промыслаў, папулярызацыі дзейнасці музеяў, як навуковых, асветна-выхаваўчых і культурна-дасугавых цэнтраў. Менавіта з мэтай абуджэння цікаўнасці да мінулага і сучаснага жыцця, паказу рэсурсаў, патэнцыялу і магчымасцей сенняшніх музеяў з 2005 г. стала ладзіцца агульнаеўрапейская акцыя "Ноч музеяў”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў, які ... Чытаць далей

Категория: Некаторыя навіны | Праглядаў: 1209 |

"Хай радасць з вачэй нашых блісне...”

Песні філаматаў і філарэтаў

... Чытаць далей

Прымацаванні: Картинка 1
Категория: Некаторыя навіны | Праглядаў: 1224 |

    Напярэдадні 15 лютага ў музее адчынілася выстава "Афганистан - наша память и боль" прысвечаная ХХ-годдзю вывада савецкіх войск з Афганістана.
    Асноўная тэма выставы - вайскоўцы, удзельнікі баявых дзеянняў, выхадцы з Пружаншчыны, сапраўдныя героі, тыя, хто сёння разам з намі і тыя, хто загінуў і знік без вестак.
    Пачатак вайны, баявыя дзеянні, вывад войск, сёнешні погляд на тыя падзеі вачамі школьнікаў, асабістыя рэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў, аддзенне - з усім гэтым можна пазнаёміцца на выставе. Асабістўю ўвагу на выставе прыцягвае падвесная ўстаноўка "НУРС".
    Матэрыялы прадстаўле ... Чытаць далей
Категория: Некаторыя навіны | Праглядаў: 1797 |

   Сябра музея Леанід Васільевіч Гарустовіч перадаў нам копію артыкула з газеты "Звязда" за 2 лістапада 1957 года -  "ЗМЕНЫ У ПРУЖАНАХ". Галоўнае: ў артыкуле змешчаны фотаздымак - палацыка.

Дадаем арыгінальны тэкст артыкула.

"  У летапісях першае ўпамінанне аб Пружанах адносіцца да І450-І460 гадоў.
У асабістым дзённіку Петра I і ў кнізе «Гісторыя царавання Петра Вялікага» ёсць запісы аб тым, што пасля вяртання ў Расію з падарожжа па Заходняй Еўропе 8 і 9 жніўня 1698 года Пётр I спыняўся ў Пружанах.
Пружаны ўпамінаюцца таксама ў летапісе Паўночнай вайны (1700—1721 гг.) і ў гісторыі Айчыннай вайны 1812 года. Тут у 18 ... Чытаць далей

Категория: Некаторыя навіны | Праглядаў: 2095 |

    Прыемнае ўражанне ад стану устаноў у сферы культуры раёна засталося ў міністра культуры Беларусі У.Ф.Мацвейчука. У аўторак(20.01) з рабочай паездкай ён наведаў Пружаншчыну.
   Уладзімір Фёдаравіч прыняў непасрэдны ўдзел у рабоце пасяджэння райвыканкама, на якім разглядалася пытанне "Аб ходзе выканання раённай праграмы па падтрымцы і развіццю культуры на 2006-2010 гады". Вялікая ўвага была ўдзелена музейнай справе, рабоце бібліятэк і клубных устаноў, развіццю народнай творчасці і кінавідэамастацтва. Разглядаліся пытанні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры, захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Начальнік аддзела культуры К.І.Панімаш пад ... Чытаць далей
Категория: Некаторыя навіны | Праглядаў: 1974 |

   25 лістапада 2008 ў эфіры "Радыё Рацыя" прагучаў аналітычны матэрыял пра сайт музея-сядзібы “Пружанскі палацык”. Супарцоўнікі музея выказваюць шчырую падзяку рэдакцыі "Радыё Рацыя" за ўвагу да праблематыкі інфарматызацыі ўстаноў культуры Беларусі, у прыватнасці музея-сядзібы "Пружанскi палацык".
   Да матэрыялу хацелася б дадаць трохі важнай, на наш погляд, інфармацыі.
Упершыню палацык з'явіўся ў Сеціве ў 2001 годзе - гэта быў невялічкі раздзел на сайце жыхара г.Кіева, нашага земляка, Аляксандра Фадзеева, дзе расказвалася што ёсць такі музей- палацык, што там можна пабачыць, а што пакуль не.
  У 2002 годзе намаганнямі супр ... Чытаць далей
Категория: Некаторыя навіны | Праглядаў: 1679 |

Напрыканцы 2008 года ў музее адчынілася новая выстава.
   Другі раз палотны Уладзіміра Мікалаевіча Пятраня¹ выстаўляюцца у палацыку.
На гэты раз у выставачнай зале размясцілася восемь работ мастака. Але ж сёння Уладзімір прыйшоў да аматараў мастацтва не адзін, а са сваім сябрам – мастаком Алегам Восіпавым, які прадстаўляе на агляд два сваіх “свежых” палотны.
Категория: Некаторыя навіны | Праглядаў: 1993 |

  29 лістапада 2008 года ў Салоне музея адбылася вечарына рускага раманса пад назвай “В серцах людских затрагивает струны”.
  Рамансы выконвалі: Заслужаны артыст Казахскай ССР Мікалай Казлоў, Людміла Курылава(г.Брэст), Лілія Мартынюк, Святлана Лосева, Святлана Машкала і інш.
  Зарганізаваў імпрэзу Аляксандр Казей, метадыст Палаца культуры.
  Паслухаць класічны рускі раманс прышло шмат аматараў, нават не было вольных месцаў. А найлепшай падзякай для спевакоў былі працяглыя і шматлікія апладысменты.

Категория: Некаторыя навіны | Праглядаў: 1731 |

  19 лістапада 2008 года з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння песняра пружанскай зямлі – паэта Міколы Засіма на Цэнтральнай раённай бібліятэцы адчнена новая шыльда прысвечаная М.Засіму.
Шыльду зрабіў і падараваў пружанцам лідскі мастак Рычард Груша.
Апасля ў “Гасьцёўні” бібліятэцы адбылася ўрачыстая імпрэза ў гонар М.Засіма.



Категория: Некаторыя навіны | Праглядаў: 2142 |

  1 лістапада 2008 года ў музее адбылося урачыстае адкрыццё выставы Алены Георгіеўны Лось(Гл. унізе Даведку.)
В мерапрыемстве прымалі ўдзел:
– госьці з Мінска: мастачка Алена Лось, пісьменнік і выдавец Уладзімір Ягоўдзік і яго жонка Марыя, а таксама намеснік галоўнага рэдактара газеты “Слонімская”, краязнаўца і публіцыст Сяргей Чыгрын;
– госьці з Брэста – паэты Мікола Пракаповіч і Алесь Каско, брат і сястра Алены Лось.
  А таксама пружанцы – галоўны рэдактар газеты “Раённыя будні”, паэт Мікола Антаноўскі, паэтэса і спявачка Валянціна Слабада, пчаляр-паэт Мікола Папека, намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Кудравец і начальнік ад ... Чытаць далей
Праглядаў: 3229 |

1 2 3 »

Музей адчынены для ўсіх, чакаем заўваг і прапаноў па паляпшэнню работы музея і сайта.
Хостинг от uCozmoy.su © 2024