Музей-сядзіба Пружанскі палацык
Меню сайта
Катэгорыі каталога
Сядзіба
Музейная справа
Прэс-архіў
Музей
Бібліятэка
Пошук
Сябры сайта
Кляйнміхель

У 1895 годзе пружанскі маентак ў састарэлага Валенція Швыкоўскага набывае для сваей дачкі Веры ў падарунак на 18 год - Ўладзімір Пятровіч Кляйнміхель, сын Пятра Андрэевіча Кляйнміхеля, галоўнаўпраўляючага шляхамі зносін (1842-1855 г.г.), за заслугі перад Айчынай (хуткаму рамонту Эрмитажа) ў 1839 годзе ен ўзведзены ў графскі тытул.

Любімец цара Мікалая І , адзін з ініцыятараў будаўніцтва першай расейскакй чыгункі з Пецярбурга ў Маскву (ен кіраваў яе будаўніцтвам), за буйнае раскраданне фінансавых сродкаў быў звольнены з пасады. Жонка - Клеапатра Пятроўна, дзеці - Канстанцін,Ўладзімір і Кацярына. Уладзімір узяў сябе жонкай Кацярыну Пятроўну Мяшчэрскую з патомных дваран. Яе бацька Петр Іванавіч (вядомы мемуарыст) быў родным братам Марыі Іванаўны Мяшчэрскай, якая пабралася шлюбам з родным братам Наталлі Ганчаровай (жонкай А.С.Пушкіна) – Іванам Мікалаевічам Ганчаровым.

Вера Ўладзіміраўна Кляйнміхель(1877-1948) выйшла замуж ў 1900 годзе за кн. Дзмітрыя Іванавіча Джамбакурыян-Арбеліяні, паходзячага з старэйшага грузінскага роду, вядомага з ІХ стагоддзя. Па некаторых звестках ен працаваў у дыпламатычным ведамстве ў Германіі, шлях туды ў яго заўседы ляжаў праз пружанскую сядзібу. Для княгіні маентак быў нейкай забавай, яна не надавала яму ніякай сур’езнасці, але ў летку яна пражыва тут амаль штогод (1904-1907г.г.).

Яна прымала ў сябе мясцовую шляхту, кажуць, што ў яе нават быў раман з адным пружанскім настаўнікам П.Л.К., ён доўгі час прыходзіў да яе. Асабліва яна любіла піць каву пад вялікім дрэвам плакучага ясеня, якое расло перад палацыкам. У 1920-х гадах частку будынку яна здавала ў арэнду павятоваму староству, а потым і ўвесь будынак. Некалькі разоў, яшчэ да выйны сюды наведвалася. Нешта звязвала графіню з Пружанамі.

З пачаткам Кастрычніцкага перавароту рускае дваранства пачало масавую эміграцыю на захад, пачалося бежанства і з Крыма, а менавіта тут бывала час ад часу, у сваей цеткі К.П.Кляйнміхель Вера Джамбакурыян-Арбеліяні (Кляйнміхель), адсюль яна і выехала да Парыжу.

Кацярына Пятроўна Кляйнміхель шырока вядома ў Расіі сваей дабрачыннасцю, яе маентак “Кореіз”(каля Ялты) быў побач з маенткам “Дульбер” вялікага князя Пятра Мікалаевіча Раманава, дзе заўседы бавіла час царская сям’я, на сваей яхце “Штандарт”. Прыязджала да цеткі і дваюродная сястра Веры – Вольга Канстанцінаўна, якую цетка намініравалай ў фрэліны Яе Імператарскай Вялікасьці Аляксандры Федараўны, дзякуючы свім добрым адносінам з Імператрыйцай. Потым царская сям’я выкарыстала Вольгу Канстанцінаўну для разрыву рамантычных адносін паміж вялікай княжной Вольгай Мікалаеўнай і Паўлам Андрэевічам Воранавым, мічманам царскай яхты. Вольга Кляйнміхель была выдана замуж за Воранава.

Есць меркаванне, што царская сям’я бывала і ў пружанскай сядзібе, бо гэта адзіная сядзіба на шляху з чыгуначнай станцыі Лінова ў Белавежу, дзе быў царскі паляўнічы палац, тым больш, што Кляйнміхелі былі ім добрымі знаемымі. Мала верагодна , што ўважлівая да людзей царыца Аляксандра Федараўна ўпусціць момант аказаць павагу да плямянніцы сваей падругі, ей жа трэба было неяк шукаць сябе розныя заняткі ў час, калі муж займаўся паляваннем.

Князь Джамбакурыян-Арбеліяні памер ў 1922 годзе.

Ужо ў Парыжы Вера выходзіць замуж другі раз за Вадзіма Мікалаевіча Шэбека (1864-1943), свайго траюроднага брата. Ён быў сынам Марыі Іванаўны Ганчаровай, дачкі Марыі Іванаўны Мяшчэрскай.

У другім браке ў В.Ул.Шэбека нарадзілася дачка Вера (1919) – апошняя з нашчадкаў гаспадыні пружанскай сядзібы. У 1951 годзе яна выходізць за Jean Leon Athanase Biche(1900-1975).
Хостинг от uCozmoy.su © 2024