Музей-сядзіба Пружанскі палацык
Меню сайта
Катэгорыі каталога
1992-1996 гг.
1997 г.
1998 г.
1999 г.
2000 г.
2001 г.
2002 г.
2003 г.
2004 г.
2005 г.
2006 г.
2007 г.
2008 г.
Пошук
Сябры сайта
СКРЫПКА РЫГОРА ШЫРМЫ I ІНШЫЯ ЭКСПАНАТЫ. Завяршаецца афармленне музея-сядзібы "Пружанскі палацык"
Нацыянальная спадчына
Аляксандр ПАНЮЦІЧ
"Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці".
(Арт. 54 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).

ПРУЖАНШЧЫНА — край багаты сваёй мінуўшчынай, таленавітымі ліодзьмі. Шматлікія звесткі аб гісторыі зямлі Пружанскай, асабліва ў перыяд белапольскай акупацыі, Вялікай Айчыннай вайны, назапашаны ў народным музеі сельгастзхнікума. Але музей навучальнай установы, які мае пераважна ваенна-патрынтычны накірунак, ужо не задавальнне патрэбам раёна. Наспеў час для адкрыцця краязнаўчага музея. Тым больш, што ёсць і адпаведнае памяшканне — сядзіба "Пружанскі палацык".
РАЁННЫМІ ўладамі ідэя аб адкрыцці краязаўчага музея была актыўна падтрымана, а аддзелам культуры райвыканкама праведзена вялікая работа па арганізацыі рэстаўрацыі палацыка, пошуку экспанатаў. Шматгадовая праца набліжаецца да заключнага этапу, і хутка дзверы музея адчыняцца перад наведвальнікамі.
Яго шматлікія пакоі пакуль пустыя. Але радуюць вока бялюткія сцены, чыстая падлога. Выконваючы абавязкі дырэктара музея Ю.В.Каўшыла, галоўны захавальнік экспанатаў А.С.Пятрань, навуковы супрацоўнік І.Л.Якман, якія ўжо прыступілі да выканання сваіх абавязкаў, з вялікай удзячнасцю гаварылі аб прыбіральшчыцы Т.П.Любшыной. Усім вядома, колькі бруду, смецця пакідаюць пасля сябе будаўнікі. Няцяжка ўявіць, колькі яго засталося ў шматлікіх пакоях вялізнага палаца. Знайсці сюды прыбіральшчыцу было няпроста. I толькі Тамара Пятроўна ахвотна ўзялася за работу і выдатна з ён спраўляецца.
АБ ТЫМ, якім стане музей, дае яскравае ўяўленне макет афармлення музея-сядзібы "Пружанскі палацык”, падрыхтаваны мінскім мастаком Дзмітрыем Бабкіным. Пачынацца ён будзе з вестыбюля, у якім мяркуецца аформіць экспазіцыю аб заснавальніку сядзібы Валенцыі Швыкоўскім, стогадовы юбілей якога будзе адзначацца ў 1999 годзе. Работнікі музея прывялі ў парадак магілу Швыкоўскага і яго жонкі на каталіцкіх могілках, падрамантавалі агароджу.
У левай частцы першага паверху палаца размесціцца музычная гасцёўня, побач — кафэ-бар, які будзе працаваць у час масавых экскурсій. За вестыбюлем — гербавая зала. Тут будуць размешчаны гербы горада, вядомых шляхціцаў, якія пражывалі на тэрыторыі Пружаншчыны. У правай частцы палаца размесціцца зала, прысвечаная прыродзе нашага краю, якую мяркуецца перадаць праз паляванне тут польскіх каралёў, магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. Экспанаты раскажуць аб дзікай жывёле, на якую паны вялі паляванне, аб паляўнічай зброі.
Экспанаты другога паверху будуць прысвечаны этнаграфіі раёна. Тут размесцяцца работы Такарэўскага, Тарасюка, Лісоўскага, іншых народных умельцаў. Другая залаі адводзіцца пад экспазіцыю аб выдатных дзеячах культуры Пружаншчыны —Карпінскім, Крашэўскім, Шырме, Забейдзе-Суміцкім, Аладавай, Засіме, магэматыку Соф'і Яноўскай. Думаецца, варта было б прадугледзець тут і стэнд, прысвечаны Міхаілу Аркадзьевічу Шульману, стваральніку народнага музея сельгастэхнікума, які паспеў унесці значны ўклад і ў заснаванне краязнаўчага музея.
На трэцім паверсе размесціцца адміністрацыя музея.
БУДУЧЫ МУЗЕЙ працягвае папаўняцца новыміэкспанатамі, сярод якіх ёсць цікавыя і каштоўныя рэчы. Сёлета, напрыклад, жыхарка Пружан Лізавета Паўлаўна Малошанмша прынёсла ў музей скрыпку, на якой калісьці іграў Рыгор Раманавіч Шырма, і цытру. Цікавая гісторыя гэтых экспанатаў. Дзядуля Лізаветы Паўлаўны – Аляксандр Калістратавіч Хоміч сябраваў з Рыгорам Раманавічам. I калі ён прыходзіў у госці, то браў з сабой і скрыпку, якую потым падарыў сябру. А цытру прывёз з сабой э фашысцкага канцлагера айчым Лізаветы Паўлаўны, былы настаўнік Павел Лявонцьевіч Перабійніс (аб ім расказвалася ў нашай газеце №24 за 1997 год). Гэты чалавек вёў у канцлагеры на кавалачках паперы дзённік, рабіў замалёўкі з жыцця вязняў.
Вядома, цяпер немагчыма знайсці мэблю, іншыя рэчы з палаца тых часоў, калі ён належаў сям'і Швыкоўскіх ці пазнейшай уладальніцы сядзібы княгіні Арбільяні. Але некаторае ўяўленне аб быце дваранства мінулага стагоддзя дадуць наведвальнікам вялікі гадзіннік з боем фірмы "Густаў Бекер", арэхавы камод, дубальтоўка фірмы "Баярд".
3 Гродна паступіла 68 дакументаў, якія датычаць сядзібы Швыкоўскіх і іх палаца. Асабліва парадаваў супрацоўнікаў музея настаўнік-пенсіянер са Смапявіцкага раёна, ураджэнец вёскі Бузуны нашага раёна Міхаіл Андрэевіч Мяцепьскі, які паабяцаў перадаць музею больш як 500 каштоўных экспанатаў, у тым ліку шмат рэдкіх кніг па гісторыі, мастацтву, мастацкай літаратуры. А сярод іх — падшыўку часопісаў "Киевская старина" з бібліятэкі Швыкоўскага. Дасталіся часопісы настаўніку ад конюха апошняй гаспадыні палаца. У Швыкоўскага была багагая бібліятэка, кнігі на многіх еўрапейскіх мовах. Але яе спасцігнуў такі ж лёс, што і арган Пружанскага касцёла: улады палічылі, што народу панскія кнігі, ды яшчэ на незразумелых мовах, не патрэбны, і пакідалі іх у касцёр. Конюх выхапіў з агню падшыўку часопісаў на рускай мове.
Супрацоўнікі музея разлічваюць адкрыць для наведвання дзве залы ўжо ў лістападзе гэтага года.
ПАПАЎНЕННЕ фондаў музею экспанатамі працягваецца. Яго супрацоўнікі звяртаюцца да ўсіх жыхароў раёна з просьбай перадаваць у музей рэчы, якія маюць нейкую гістарычную, мастацкую чы этнаграфічную каштоўнасць, асабліва фотаздымкі, дакументы, якія адлюстроўваюць цікавыя, трагічныя ці радасныя падзеі ў гісторыі Пружаншчыны, сводчаць аб нейкіх культурных здабытках грамадзян.


Хостинг от uCozmoy.su © 2024