Музей-сядзіба Пружанскі палацык
Меню сайта
Катэгорыі каталога
1992-1996 гг.
1997 г.
1998 г.
1999 г.
2000 г.
2001 г.
2002 г.
2003 г.
2004 г.
2005 г.
2006 г.
2007 г.
2008 г.
Пошук
Сябры сайта
ПРЫГОЖА, трывала, на вякі. Нацыянальная спадчына
     Ужо даволі працяглы час вядуцца работы па рэстаўрацыі помніка гарадской сядзібы, ці так званага Пружанскага палацыка. Наведвальнікі гарадскога парку з задавальненнем могуць адзначыць: адноўлены помнік дойлідства сапраўды прыемна цешыць вока. Рэстаўратары абяцаюць да наступлення халадоў поўнасцю завяршыць усе ўнутраныя работы. Аднак аб'ём работ вакол будынка яшчэ даволі значны: з выдзяляемых на ўсё больш 3 мільярдаў рублёў асвоена толькі каля палавіны.
     
    Як лепш, па-гаспадарску выкарыстаць гзтыя немалыя сродкі? Менавіта на гэтым была засяроджана ўвага членаў раённага каардынацыйнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры абмеркаванні пытання аб ходзе рэстаўрацыі гарадской сядзібы. Былі выказаны прапановы аб унясенні змяненняў у праектнае рашэнне па пакрыцці дарожак і агароджы вакол палацыка. Рэстаўратары пагадзіліся зрабіць плітачнае пакрыццё тэрыторыі замест асфальтавага, паставіць каваную агароджу замест звычайнай металічнай сеткі. Праўда, для гэтага хутчэй за ўсё спатрэбяцца дадатковыя сродкі. Аднак і члены камісіі, і будаўнікі былі тут адзінадушнымі: трэба рабіць усе прыгожа, трывала, на вякі.
    Мяркуецца ў наступным годзе пачаць рэстаўрацыю флігеля гарадской сядзібы, каб затым аддаць яго пад Дом рамёстваў.

РБ 1998 11.08.
Хостинг от uCozmoy.su © 2024