Музей-сядзіба Пружанскі палацык
Меню сайта
Катэгорыі каталога
1992-1996 гг.
1997 г.
1998 г.
1999 г.
2000 г.
2001 г.
2002 г.
2003 г.
2004 г.
2005 г.
2006 г.
2007 г.
2008 г.
Пошук
Сябры сайта
Свет карцін Дзмітрыя Якуцэні
   Другі тыдзень у музеі-сядзібе "Пружанскі палацык" праходзіць выстава работ мастака Дзмітрыя Якуцэні, члена Санкт-Пецярбургскага аддзялення Саюза мастакоў Расійскай Федэрацыі.
  На выставе прадстаўлены 43 яго палотны. У сваёй творчасці мастак працягвае і развівае традыцыі рускай рэалістычнай школы жывапісу.
  Дзмітрый Васільевіч Якуцэня нарадзіўся ў 1951 годзе ў в.Кавалі нашага раёна. У 1971 годзе ён пераязджае ў Ленінград і прафесіянальна вывучае жывапіс у Малявальных класах пры Акадэміі мастацтваў, а потым вучыцца ў інстытуце мастацтва. Пасля яго заканчэння — выкладанне ў мастацкай школе, праца дызайнерам, самастойная творчая дзей насць. 3 1987 года прымае ўдзел у буйных мастацкіх выставах. У 1991 годзе прыняты ў Саюз мастакоў СССР.
  Сёння мы маем магчымасць паг лядзець творы нашага земляка, пашырыць свой унутраны духоўны свет.
  Запрашаем вас наведаць выставу Дзмітрыя Якуцэні кожны дзень (акрамя панядзелка) з 11.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін.

Юрый Зялевіч,
ст.навуковы супрацоўнік музея

РБ 1999.4.12.


Хостинг от uCozmoy.su © 2024