Музей-сядзіба Пружанскі палацык
Меню сайта
Катэгорыі каталога
1992-1996 гг.
1997 г.
1998 г.
1999 г.
2000 г.
2001 г.
2002 г.
2003 г.
2004 г.
2005 г.
2006 г.
2007 г.
2008 г.
Пошук
Сябры сайта
ПРУЖАНСКІ ПАЛАЦЫК
Кожнаму, хто часам будзе ў г.Пружаны (Брэсцкая вобласць), шчыра раю наведаць гарадскі парк — любімае месца адпачынку жыхароў горада і гасцей. Там адна з пешаходных сцяжынак прывядзе вас да вельмі цікавай пабудовы з нязвыклым выглядам, да гарадской сядзібы, ці так званага "Пружанскага палацыка". Пабудаваны ён на паўночнай ускраіне горада паводле праекта архітэктара Ф.Ланчы (1799 — 1875), італьянца, які большую частку свайго жыцця пражыў у Польшчы. Гэта быў таленавіты і высокаадукаваны спецыяліст, вядучы архітэктар Царства Польскага, Прамых доказаў удзелу Ланчы ў будаўніцтве "палацыка" няма, але тое, што аўтар праекта карыстаўся асноўнымі прыёмамі і прынцыпамі Ф.Ланчы, якія былі распрацаваны ім для пабудоў такога роду, гэта факт. "Пружанскі палацык" з'яўляецца ўзорам гістарызму першай паловы XIX стагоддзя, яго найбольш цікавай разнавіднасці — раннерэнесанснай італьянскай сялянскай вілы. Ансамбль сядзібы ўключае мураваны дом, да якога з боку горада вядзе шырюкая алея, і два мураваныя флігелі па баках ад яго, а таксама парк пейзажнага тыпу. Сядзібны дом складаецца з двух рознавялікіх аб'ёмаў, аб'яднаных аднапавярховым корпусам Да заходняга кампактнага двухпавярховага аб'ёму з эркерам прылягае квадратная вежа — аднапавярховая прыбудова з паўкруглай верандай.
Усходні аб'ём Г-падобны, двухпавярховы корпус, тарэц якога выступае на паўднёвым фасадзе невялікім рызалітам, завершаным шчытом, Усе аб'ёмы маюць пакатыя дахі. 3 боку паўночнага фасада, арыентаванага на парк, — вялікая тэраса з перакрыццем на дзвюх калонах. Аконныя праёмы пабудовы прамавугольныя, з паўцыркульнымі арачнымі завяршэннямі. Планіроўка "палацыка" анфіладная. Інтэр'ер аздоблены ляпнымі прафіляванымі карнізамі, камінамі. Першы і другі паверхі "палацыка" звязаны паміж сабой вузкімі драўлянымі лесвіцамі. У 1843 годзе гаспадаром палацыка становіцца Валенцый Швыкоўскі. Тут яны жывуць разам з жонкай, шляхцянкай Ашмянскага павета Гермініяй Важынскай. Шлюб іх быў бяздзетны. У 1854 годзе Швыкоўскага выбіраюць маршалкам Пружанскага павета. За садзейнічанне паўстанню 1863 года ўся яго маёмасць была секвестравана, а сам ён 4 гады правёў за мяжой: жыў у Бельгіі, Францыі, Італіі. У 1867 годзе выгнанніку пашчасціла вярнуцца ў свой маёнтак, дзе ўвесь гэты час жыла яго жонка. Гэта даволі рэдкі выпадак, калі маёнтак вярнулі яго ранейшаму ўладальніку. V 1888 годзе памірае жонка В.Швыкоўскага. Ён сам жыве ў сядзібе яшчэ сем гадоў, займаецца гаспадаркай, а потым прадае маёнтак графіні В.В.Кляйнміхель. Апошнія гады жыцця пружанскі маршалак праводзіць у Варшаве, дзе і памірае ў 1900 годзе, пражыўшы З гады. Пахаваныя Швыкоўскія на каталіцкіх могілках у г.Пружаны, іх сціплая магіла захавалася да нашага часу У 1920-1930ыя гады "палацык" займала павятовае стараства. Пасля вайны ў будынку размяшчалася доследная станцыя, дзіцячы садок, стаматалагічная паліклініка. Пасля рэстаўрацыі цяпер тут знаходзіцца музей. Наперадзе яшчэ вялікая работа, але ўжо сёння музей прымае наведнікаў. У іх ёсць магчымасць пазнаёміцца з выставай абразоў канца XIX — пачатку XX стагоддзя і этнаграфічнай экспазіцыяй. У будучым плануецца адкрыць залы, прысвечаныя гісторыі і культурнай спадчыне Пружаншчыны, залу, дзе будзе прадстаўлена прырода-паляўнічая тэматыка, геральдыка. Гэта пакуль адзіны музей былой сядзібы ў Брэсцкай вобласці.
Раіса ЗІНЧУК, галоўны
захавальнік фондаў музея-сядзібы

Культура 2000.22.04. №16

Хостинг от uCozmoy.su © 2024