Музей-сядзіба Пружанскі палацык
Меню сайта
Катэгорыі каталога
1992-1996 гг.
1997 г.
1998 г.
1999 г.
2000 г.
2001 г.
2002 г.
2003 г.
2004 г.
2005 г.
2006 г.
2007 г.
2008 г.
Пошук
Сябры сайта
СУСТРЭЧА НА МАЛОЙ РАДЗІМЕ
    Цэлы месяц у музеі-сядзібе "Пружанскі палацык" праходзіла выстава твораў брэсцкага мастака Іосіфа Крупскага. Гэта першая выстава на малой радзіме мастака, бо сам ён з вёскі Куплін Пружанскага раёна.
   
Іосіф Крупскі
На выставе было прадстаўлена дваццаць яго карцін — выставачная зала музея змагла ўмясціць толькі гэту колькасць палотнаў, бо творчасць мастака, у асноўным, звязана з манументальна-дэкаратыўным жывапісам. Некаторыя палотны займалі вялікую плошчу сцен і асабліва прыцягвалі цікавасць наведнікаў — гэта ўжо вядомыя "Вёска майго дзяцінства", "Лён", "Невядомыя салдаты". Былі таксама некалькі партрэтаў — " Ля вакна" (М.Арэхаўскі), "Сын", "Час паэзіі" (партрэт жонкі мастака), "Партрэт пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка".
Асобнае месца на выставе займалі лірычныя пейзажы — "Подых вясны", "Возера", "Пружанскія балоты", "Дуб-волат", "Вячэрні Брэст".
   
На выставе.
Наведнікі парознаму адгукаліся аб выставе, было многа творчых людзей, нават з замежжа, дэлегацыя з Канады; увогуле выстава спадабалася ўсім.
Зараз Іосіфу Рыгоравічу — 66 гадоў, ён, як і заўсёды. поўны сілаў і натхнёна працуе, у яго шмат задумак. Гэтай выставай мастак пазнаёміў родную Пружаншчыну са сваёй творчасцю і ў будучым, на сваё 70-годдзе, прапанаваў зрабіць больш шырокую выставу і ахапіць больш накірункаў сваёй творчасці.
   Пажадаем Іосіфу Рыгоравічу творчых поспехаў і здзяйснення яго новых праектаў.
Юрый ЗЯЛЕВІЧ,
старшы навуковы супрацоўнік
музея-сядзібы 'Пружанскі палацык".

Культура №36 915.09.2000 стр.10

Хостинг от uCozmoy.su © 2024