Музей-сядзіба Пружанскі палацык
Меню сайта
Катэгорыі каталога
1992-1996 гг.
1997 г.
1998 г.
1999 г.
2000 г.
2001 г.
2002 г.
2003 г.
2004 г.
2005 г.
2006 г.
2007 г.
2008 г.
Пошук
Сябры сайта
"3 Доўгага ў свет"

Пад такой назвай у снежні мінулага года у Музеі-сядзібе "Пружанскі палацык" адкрылася выстава, прысвечаная польскаму празаіку Юзафу Ігнацію Крашэўскаму. Як вядома, яго дзяцінства   і   юнацтва   прайшлі   ў  маёнтку  Доўгае   на Пружаншчыне, Свіслачы, дзе ён вучыўся ў гімназіі.

   

Ю.І. Крашэўскі многа падарожнічаў па беларускіх землях, асабліва любіў Палессе, напісаў пра яго тры нарысы. 3 гісторыі Беларусі, роду Радзівілаў узяты сюжэты некалькіх яго аповесцям. Усяго ж ён напісаў звыш двухсот мастацкіх твораў. Ліставаўся з 6еларускімі пісьменнікамі В. Дуніным-Марцінкевічам, А. Ельскім, В. Каратынскім.

Выстава "3 Доўгага ў свет" арганізавана сумесна з Музеем Ю.І. Крашэўскага ў Раманове (Польшча), дзе пісьменнік доўгі час жыў. Польскія калегі зрабілі для нас копіі са сваіх збораў. Уся экспазіцыя была перададзена нам у падарунак ад Бяла-Падляскага павятовага староства. Там жа быў зроблены дыск "Ю.І. Крашэўскі — творца, які здзіўляе". На ім запісаны 27 найбольш вядомых яго аповесцей, некалькі яго музычных твораў і сотні малюнкаў, у тым ліку зробленыя ў БеларусІ. Далучаем да ліста гэты дыск як калядны падарунак.

Супрацоўнікі Музея-сядзібы "Пружанскі палацык".

“Голас Радзімы” 2004 № 8/9

Хостинг от uCozmoy.su © 2024