Анна ХАДАРОВІЧ
3 21 мая ў палацыку працуе выстава пружанскіх мастакоу-экспрэсіяністаў.
Яе прадстаўляюць карціны студэнткі Акадэміі
мастацтваў Кацярыны Бушук, настаўніка СШ №3 Эдуарда Валасевіча і ўжо
знакамітага мастака Уладзіміра Петраня. Усяго 14 карцін. «Ноч»,
«Птушка», «Ева» і «Музыканты» Эдуарда Валасевіча супакойваюць. «Сіняя
лямпа», «Час”, «Чаканне» Кацярыны Бушук задаюць пытанні. Ля «Вялікіх
птушак з абрэзанымі шыямі» і «Чакання вясны» Уладзіміра Петраня можна
стаяць гадзінамі, уражаным майстэрствам мастака і своеасаблівай
выразнасцю адлюстравання тэмы. Дарэчы, творы Уладзіміра Мікалаевіча
выстаўляюцца ў родным горадзе ўпершыню. Хаця іх ужо ведаюць і цэняць
сталічныя і нават нямецкія і польскія знатакі мастацтва. У размове з
карэспандэнтам мастак паабяцаў, што пры першай жа магчымасці
пастараецца наладзіць асабістую выставу. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў
жніўні.
А для таго, каб настроіцца на цікавую жнівеньскую
сустрэчу, варта наведаць цяперашнюю выставу ў палацыку, Дарэчы, яна
будзе дзейнічаць да 20 чэрвеня.
РБ 2004 1.06.
На фота : работы Ул. Петраня
"Правіла гульні"
"Праяўленне памяркоўнасці рускім летчыкам у ад носінах да белых катоў"
"Вялікія птушкі з абрэзанымі шыямі"
|