Музей-сядзіба Пружанскі палацык
Меню сайта
Катэгорыі каталога
1992-1996 гг.
1997 г.
1998 г.
1999 г.
2000 г.
2001 г.
2002 г.
2003 г.
2004 г.
2005 г.
2006 г.
2007 г.
2008 г.
Пошук
Сябры сайта
Музейная экспедыцыя

Сяргей ДЗЯМІДАЎ, старшы навуковы супрацоўнік музея

На мінулым тыдні супрацоўнікі музея-сядзібы «Пружанскі палацык"  выязджалі ў даследчую экспедыцыю на Ружаншчыну.

У вёсцы Лыскава былі агледжаны старадаўнія яўрэйскія могілкі (узрост іх, па некаторых звестках, каля 500 гадоў). Затым быў праведзены агляд руін Траецкага касцёла, пабудаванага ў гэтай вёсцы ў 1763-1785 гг. Як хочацца, каб у будучым гэты архітэктурны помнік быў узноўлены: гэта адно з найпрыгажэйшых рэліпйных збудаванняў нашага раёна.

Там жа, у Лыскаве, на каталіцкіх могілках пахаваны прадстаўнікі знакамітага некалі рода Быхаўцаў, якія валодалі гэтымі землямі яшчэ з глыбокага сярэднявечча. Менавіта легендарная «Хроніка Быхаўца», знойдзеная ў суседняй вёсцы Магілёўцы амаль 180 годтаму, з'яўляецца адной з найкаштоўнейшых крыніц па айчыннай гісторыі.

У Ружанах старшыня пасялковага савета А.У.Раўнейка перадаў супрацоўнікам музея этнаграфічныя экспанаты, сабраныя месяц назад мінскімі навукоўцамі.

Экспедыцыя яшчэ раз паказала, што мы можам ганарыцца сваёй гісторыяй і павінны захаваць яе веліч для нашчадхаў.

РБ 2004.28.08

Хостинг от uCozmoy.su © 2024