У
мінулы чацвер наш раён наведала дэлегацыя, у склад якой увайшлі
намеснікі міністра культуры В.К. Гедройці В.Я. Абламскі, а таксама
начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Р.Р.Бысюк,
старшыня абласнога камітэта па ахове гісторыка-культурнай спадчыны
Л.М.Несцярчук. Планавалася, што Ружанскі палацавы комплекс і
музей-сядзібу «Пружанскі палацык» наведае таксама міністр культуры
Леанід Гуляка. Але з-за непагадзі ў Мінскай вобласці выезд са сталіцы
высокапастаўленым асобам забаранілі. Візіт высокіх гасцей
адбыўся па непасрэднаму загаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.
Лукашэнкі, які даў заданне агледзець усе палацавыя комплексы і сядзібы,
якія могуць выклікаць цікавасць як прыпынкі турыстычных маршрутаў. Як
паведаміў начальнік аддзела культуры Пружанскага райвыканкама
Ю.М.Котаў, другім момантам, што выклікаў паездку, сталі плануемыя
змяненні ў заканадаўстве аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей. У
цэлым госці засталіся задаволенымі ўбачаным у Пружанах, але прагучала і
нямала нараканняў, асноўныя — наконт рэшткаў Ружанскага палаца Сапегаў.
Было прынята рашэнне тэрмінова добраўпарадкаваць прылягаючую да яго
тзрыторыю, а таксама забараніць уезд туды транспарту. У будучым,
магчыма, у правым крыле (калі будуць сродкі на яго аднаўленне)
размесціцца музейны пакой, а на велічныя сцены можна будзе паглядзець
зблізу толькі за грошы. Кацярына ПАШКЕВІЧ
|