ПРУЖАНЫ. "Натхненне"— пад такой назвай пачала працаваць выстава ў музеі-сядзібе "Пружанскі палацык". На ёй прадставіў свае работы мясцовы разьбяр па дрэве Віктар Аляксандравіч Гурэцкі. Гэты самавучка-разьбяр ператварыў свой дом у сапраўдны музей, а цяпер і ў наведвальнікаў "палацыка" ёсць магчымасць пазнаёміцца з карцінамі, статуэткамі, пано, скульптурамі, прадметамі дамашняга ўжытку, мэбляй, што створана рукамі сапраўднага майстра па дрэве. Рамантык па натуры, Віктар Аляксандравіч любіць усё прыгожае навокал і адлюстроўвае гэта прыгожае ў сваіх работах. Гзта першая персанальная выстава аўтара. Будзе яна доўжыцца месяц. Запрашаем усіх жадаючых наведаць "Палацык". А В. А. Гурэцкаму давайце пажадаем творчых поспехаў і новых выстаў, бо ўкладвае ён усю сваю душу ў справу, што робіць. Раіса ЗІНЧУК. галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы "Пружанскі палацык". Газета для Вас 2004.27.08-2.09.
|