Так называецца новая выстава, якая 6 мая адкрылася ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». МЭТА
дзеючай экспазіцыі — расказаць наведвальнікам аб знакамітых воінах —
ураджэнцах Пружанскага раёна. На сценах выставачнай залы змешчаны
партрэты і біяграфіі нашых знакамітых землякоў — Герояў Савецкага Саюза
М.В.Хацімскага, С.А.Бабрука, А.А.Вашкевіча, а таксама поўнага кавалера
ордэна Славы Р.Ц.Кротава. На стэндах выстаўлены асноўныя баявыя
ўзнагароды І пералічваюцца прозвішчы ўсіх пружанцаў, якія імі
ўзнагароджаны. Прадстаўлены памятныя фотаздымкі, арыгіналы пісем з
фронту, напісаных нашым земляком. лётчыкам Міхаілам Куцэнкам.
Фотаздымкі экспазіцыі расказваюць і аб тым, як на Пружаншчыне
ўшаноўваюць ветэранаў сёння. Выстава змяшчае шмат каштоўных матэрыялаў
з гісторыі нашага раёна, і, думаецца, наведвальнікі знойдуць тут шмат
цікавых і карысных звестак. РБ 2005.14.05
|