Яўген Іванавіч закончыў горна-механічны тэхнікум і ў якасці будаўніка працаваў у Комі АССР. Ажно 20 гадоў пражыў на поўначы, і на Байкале быў, і ў Якуціі... Усё, што бачыў, чым жыло сэрца, перакладваў на мову фарбаў: тайга, возера з лясістым берагам, балота, рэчка на малюнках Куксюка — гэта сведкі яго жыцця, яго захапленняў і перажыванняў.
А пачалося ўсё...
У кастрычніку 1941 года многія жыхары вёскі Котра былі вывезены ў фашысцкае рабства. Не абмінуў гэты цяжкі лёс і вялікую сям'ю Куксюкоў. Бацька з маці і пяцёра дзяцей, у тым ліку і дзесяцігадовы Яўген, аказаліся ажно пад Кёнігсбергам, у панскім маёнтку тут жа працаваў палонны француз Эміль, які ў вольны час займаўся маляваннем. ён не за-бараняў Яўгену назіраць за тым, як нараджаюцца карціны. I той хутка сам навучыўся і рыхтаваць палатно, і класці фарбы. Ахвоты дабаўляў француз, які не раз зазначаў, што ў хлопчыка рукі мастака, Але ён маляваў партрэты, Яўгену ж больш падабаўся пейзажны жывапіс.
Талент, які дала прырода, юнак удасканальваў і шліфаваў у час службы на флоце: для афармлення карабля былі патрэбны мастакі. Яўген Куксюк быў рэкамендаваны для вучобы на вячэрніх курсах Ленінградскай мастацкай школы.
Яму прапанавалі вучыцца і далей. Але карабель, дзе служыў мастак, накіраваўся ў плаванне, якое расцягнулася на цэлых пяць гадоў...
Потым працаваў Яўген Куксюк на паўвостраве Ямал. -Апс ўсгодм, дзе б ні быў, не развітваўся з мальбертам і пэндзлямі. У душы ён заўсёды быў мастаком. Маляваў толькі алеем — на палатне і на дрэве. Карціны з вялікім задавальненнем раздаваў сябрам і знаёмым.
Цяпер Яўген Іванавіч жыве ў Новых Засімавічах. У мастака ёсць свой пакой, дзе можна спакойна аддавацца любімай справе. I шмат вольнага часу. А сюжэтаў для малюнкаў яшчэ больш. I сам не заўважыў, як карцін раптам назбіралася на цэлую выставу.
— А чаму б і не выставіцца! — прапанаваў Яўгену Іванавічу аднойчы сябар Мікалай Солад, які працуе ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». ён дапамог мастаку зрабіць рамы і...
Карцінная зала на другім паверсе палацыка быццам яшчэ больш пасвятлела ад яркіх фарбаў. Яўгену Іванавічу ўжо 73 гады. I гэта першая выстава ў яго жыцці.-Наведайце яе — не пашкадуеце!
Анна ХАДАРОВІЧ, Аляксандр МЕЛЕШ (фота)
РБ 2005.6.12.