У манаграфіі даследуецца комплекс пытанняў, звязаных з заходнім рэгіёнам Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў (1805 - 1815): дэмаграфічныя і гаспадарчыя змены, планы Французскай і Расійскай імперый і іх саюзнікаў у дачыненні да заходнебеларускіх земляў, баявыя дзсянні падчас вайны 1812 года, удзел насельніцтва заходняга рэгіёну Беларусі ў "напалеонаўскай эпапеі" і іншыя. Аўтары ўпершыню шырока выкарыстоўваюць шматлікія архіўныя крыніцы і замежную літаратуру, што дазваляе ажыццявіць аб'ектыўную рэканструкцыю мінулага. Для навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў і вучняў, усіх, хто цікавіцца велічнымі і складанымі старонкамі роднай гісторыі ў часы налалеонаўскіх войнаў.
Архіў манаграфіі ў фармаце ПДФ тут:
http://museum.pruzhany.com/Bibliateka/Napleon.zip
|