ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 01.11.2007 №44
ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ 1. Інструкцыя аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў (далей—Інструкцыя) распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12.12.2005 года «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республнки Беларусь, 2005 г., № 197, 2/1167), Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2006 г. № 730 (Национальный реестр правовых актов Республнки Беларусь, 2006 г., № 93, 5/22433), і вызначае парадак камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў і распаўсюджваецца на ўсе дзяржаўныя музеі, якія з'яўляюцца як юрыдычнымі асобамі, так і структурнымі падраздзяленнямі юрыдычных асоб (далей - музеі), а таксама на прыватныя музеі, якія захоўваюць музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь. На падставе дадзенай Інструкцыі музеі могуць распрацоўваць уласныя інструкцыі аб парадку камплектавання, унутрымузейнага ўліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з улікам спецыфікі музея. Заснавальнік музея абавязаны забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), які адпавядае профілю музея і патрабаванням па захоўванні музейных прадметаў і музейных калекцый, а таксама абсталяваннем і фінансавымі, тэхнічнымі і іншымі сродкамі, неабходнымі для ажыццяўлення музейнай дзейнасці. Кіраўнік музея нясе адказнасць застварэнне належныхумоў для захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, за арганізацыю працэсу іх камплектавання і ўліку, навуковую інвентарызацыю музейных прадметаў і музейных калекцый у адпаведнасці з патрабаваннямі дадзенай Інструкцыі, супрацьпажарны стан музея. Непасрэдную адказнасць за цэласнасць і захоўванне музейных прадметаў і музейных калекцый, арганізацыю іх уліку ў адпаведнасці з патрабаваннямі дадзенай Інструкцыі, своечасовую кансервацыю і рэстаўрацыю музейных прадметаў і музейных калекцый нясе галоўны захавальнік музея. Намеснік кіраўніка музея па навуковай рабоце (пры адсутнасці такой пасады ў музеі гэтыя функцыі выконвае кіраўнік музея) нясе адказнасць за камплектаванне музейнага фонду, навуковую апрацоўку музейных прадметаў і музейных калекцый, іх выкарыстанне.
Поўнасьцю дакумэнт Instrukcyja.rar можна запампаваць ТУТ: http://museum.pruzhany.com/document/Instrukcyja.rar а таксама - адсюль: http://palacyk.diinoweb.com/files/Zakanadaustwa
|