У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» працуе выстава народнага майстра выцінанкі Юрыя Малышэўскага «Калядныя ўзоры». Выцінанка "Калядныя узоры"
Стагоддзямі беларускія майстры працай рук сваіх славілі родны край. Такім чалавекам з'яўляецца і наш зямляк, які жыве ў Ружанах. Расказваць аб гісторыі і казках, аб працы і святах, аб нянавісці і каханні сваімі ўмелымі рукамі ён навучыў... паперу. Цяпер выцінанкі — амаль забыты від мастацтва. Юрый Станіслававіч адраджае яго. Больш таго, у яго выцінанках, як на далоні, раскрываецца гісторыя Беларусі, у тым ліку і роднай Ружаншчыны з яе знакамітым сапегаўскім замкам, Трэба адзначыць, што творы ружанскага майстра вядомы нават у ЗША і Японіі. На выставе прадстаўлена 90 непадобных адна на адну прац, якія ледзь змясцілі вялікая і кветкавая залы палацыка. РБ 2003.25.01. Выцінанка "РУЖАНСКІ ПАЛАЦ"
|