ЗВЯЗДА 22 сакавіка 2003 г. ЛЮСТЭРКА Вы
заўважалі, што будынкі ў многім паўтараюць лёс сваіх дойлідаў?
Звычайныя хата-чатырохсценка і шыкоўныя палац-сядзіба шмат раскажўць
пра колішніх гаспадароў, якія мелі шчасце быць тўт наваселамі пружанскі
палацык таксама б расказаў, як сто пяцьдзесят гадоу тамў яго
спраектаваў вядомы майстра Ланчы, як вальсаваў у яго зале тагачасны
маршалак Швыкоўскі, як жылі тут потым купцы, размяшчалася павятовая
ўправа... Ва
ўсе часы ён здзіўляў усіх сваім тонкім архітэктурным абрысам:
невялічкі, утульны — нездарма замест звычайнай назвы «палац» трывала і
назаўжды замацавалася за ім «палацык». Нашмат
раней за палацык быў пасаджаны тут шыкоўны парк. Дагэтуль растуць
недалека двухсотгадовыя дубы, кізіл (вельмі рэдкае для нашых мясцін
дрэва!). Зараз
у палацыку пасля яго рэстаўрацыі месціцца музей. У экспазіцыі
прадстаўленыя калекцыі прадметаў хатняга ўжытку, абразы, драўляная
скульптура. Яўген ПЯСЕЦКІ. НА ЗДЫМКАХ: дырэктар музея Юрась ЗЯЛЕВІЧ; галоўны хавальнік музея Раіса ЗІНЧУК
|