|
|
|
Дзьве выставы
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі народмы талент і майстэрства продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. Свая цудоўная спадчына ёсць у пружанцаў. Адыходзіла і гублялася многае. Але тое, што засталося, раскрывае перад намі дзівосны свет нашага народа. Упэўнівае ў гэтым яшчэ раз адна з выстаў, што адкрылася напрыканцы снежня ў музеі-сядзібе "Пружанскі палацык" (г. Пружаны). На выставе прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная найбольш папулярным відам народнага мастацтва Пружаншчыны: ганчарству, мастацкаму ткацтву і пляценню. Самаробныя прылады працы, рэчы побыту і хатняга ўжытку, ручнікі, тканыя і вышываныя рэчы — своеасаблівая аповесць пра жыццё тутэйшых людзей і іх працу. У наведвальнікаў музея-сядзібы ёсць магчымасць пазнаёміцца з чорнаглянцавым посудам А. Такарэўскага і вырабамі з паліванай керамікі I. Лісоўскага. Неменшую зацікаўленасць у наведвальнікаў выклікае і выстава абразоў канца XIX—пачатку XX стагоддзя, канфіскаваных Брэсцкай мытняй, якая размешчана ў другой зале музея-сядзібы "Пружанскі палацык". Выставу складае 41 экспанат. Мяркую, што творы, прадстаўленыя на выставах, зацікавяць кожнага чулага да прыгажосці чалавека. РАІСА ЗІНЧУК, гапоўны захавальнік фондаў музеясядзібы "Пружанскі палацык". г. Пружаны.
Газета для Вас 811.01 2000
|
|
|