|
|
|
СУСТРЭЧА 3 ПРЫГОЖЫМ
Кaлі ў вас ёсць жаданне, хоць на непрацяглы час, акунуцца ў свет прыгожага — наведайце Пружанскі палацык. Тут ёсць што паглядзець, ёсць чаму падзівіцца.
Упэўнены, што нямногім даводзілася бачыць фатаграфіі, падобныя на работы Галіны Каптур, якія яна прывезла з Мінска на суд гледачоў з глыбінкі. Міжволі ўсклікаеш: няўжо гэта магчыма зрабіць звычайным фотаапаратам на звычайнай фотапаперы?! А ў сумежнай з фотавыставай зале размясціліся карціны Іосіфа Крупскага — члена Беларускага саюза мастакоў, нашага земляка (ён нарадзіўся ў вёсцы Куплін). Палотнаў не так шмат, але і іх дастаткова, каб займець уяўленне аб жывапіснай манеры мастака, парадавацца творчым удачам земляка. Самую вялікую залу на першым паверсе палацыка займае выстава кітайскіх нацыянальных касцюмаў і ўпрыгажэнняў. «Гэтая выстава,— як адзначыла ў прывітальным пісьме раённым уладам Надзвычайны і Паўнамочны пасол КНР у Беларусі У Сяоцю,— дасць пэўную магчымасць беларускім людзям пазнаёміцца і дакрануцца да багатай старажытнай кулыуры Кітая, быту і жыцця яго шматнацыянальнага народа». Словам, наведайце Пружанскі палацк — і вы не пашкадуеце. Мікола АНТОНАЎ.
НА ЗДЫМКАХ: перад наведвальнікамі выступае Галіна Каптур; ля карцін Іосіфа Крупскага. РБ 2000.6.06
|
|
|