Музей-сядзіба Пружанскі палацык
Меню сайта
Падзелы навін
Некаторыя навіны [25]
Форма ўваходу
Каляндар навін
«  Февраль 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
2526272829
Пошук
Сябры сайта
Галоўная » 2008 » Февраль » 19 » У. Гілеп "Пра рыбака, рыбку і... турыста."
У. Гілеп "Пра рыбака, рыбку і... турыста."
23:31
Надзвычай добры, крытычны артыкул пра беларускую турыстычную галіну.

Уладзімір ГІЛЕП

“Краязнаўчая газета”
№7(216) люты 2008, стар.2

  Як заўсёды, раптам і па камандзе, мы ўсе зразумелі, што Беларусі, як паветра ўсяму жывому, патрэбен турыст: ён, жаданы, прыедзе, убачыць нашую красу, сінявокую краіну, лясы, заселеныя зубрамі ідзікамі, азёрыірэкі, поўныя рыбы, адметныя гістарычныя помнікі і... пакіне тут усе свае грошы. Выратуе нашу эканоміку ды яшчэ і дапаможа спонсарствам ахове прыроды і помнікаў. Уся палітычная эліта, дзяржаўная служба, мясцовая ўлада,радыё і тэлебачанне загаварылі ў адзін голас аб той карысці, якую можа прынесці турызм як галіна эканомікі.
  З'явіліся і прыклады, разгарнулася амаль што сацыялістычнае спаборніцтва за замежнага турыста, а там, дзе спаборніцтва. З'явіліся і прыклады, разгарнулася амаль што сацыялістычнае спаборніцтва за замежнага турыста, а там, дзе спаборніцтва, там абавязкова пераможцы. I вось пад канец мінулага года даведваемся, што нашу «сінявокую» наведала аж пад 90 тысяч замежных гасцей (па 250 чалавек на адзін дзень года). Густа? Пераможныя рэляцыі, якія сям-там гучаць ад структур, што павінны рабіць справаздачы, уражваюць лічбамі і сумамі, хоць і прагучалі, але не вельмі гучна. Ды і адкуль быць тым лічбам і сумам, калі да нас як не ехалі, так і не едуць?!
  Нешта нам замінае. Быццам усё правільна: і каманда дайшла да кожнай гаспадаркі, і структур турыстычных нарабілі ад Міністэрства спорту і турызму да райвыканкама. А што да турфірмаў, то іх колькасць - незлічоная, ды яшчэ з такімі экзатычнымі назвамі - нідзе ў свеце такіх няма, і гучаць неяк вельмі прыгожа - усё не па-тутэйшаму. На адну назву можна «клюнуць».
  Ачаму ж не «клюе»? Рыбак, дыктой ведае: трэбамяняць нажыўку. А ў нашым вьшадку рыбак пакуль што сядзіць каля рэчкі-возера з вудаю, але вуда тая без кручка і прыманкі. Ён, гэты рыбак, перад тым, як пачаць сваю рыбацкую справу, доўга выбірае месца, ды і не абы-якое, а там, дзе ўжо натаптана, наседжана.   Падкідвае ў ваду прыкорм. Не адразу пачынае лоў, а праз нейкую гадзіну-паўтары, заманьвае рыбу да нагледжанага месца. Прыкладна так павінна быць і з турызмам.
  Сённяшні наш турыст - гэта і не зусім «наш». Ён у асноўным транзітны. I пакуль мы яшчэ не прывабілі яго, каб ён спыніўся і «клюнуў» на нашу прыманку. Транзіт - гэта труба. I нафта-газавая, і транспартная, і турыстычная - труба ёсць труба.   Спыніць тое, што цячэ па ёй транзітам, немагчыма, нават небяспечна. А вось прыстасавацца і знайсці сваю выгоду ў гэтым трубна-дарожным калідоры можна і неабходна. Мы маем некалькі турыстычных маршрутаў-« калідораў»: ад заходняй мяжы праз Брэст і Гродна, ад паўночнай - з Вільні, з поўдня - праз Гомель.
На маю думку, менавіта на гэтых «калідорах» і павінна сканцэнтравацца ўвага дзяржаўных службаў, турыстычных структураў на першых кроках рэалізацыі тых праграм, якія распрацаваны для «заманьвання» турыста. Датых трох, мо, чатырох «калідораў» і павінны быць моцна «прывязаны» помнікі, гістарычныя, проста нечым адметныя мясціны, або асобныя прыродныя з'явы. А да іх не менш моцна «прымацаваны» аб'екты неабходнай турыстычнай структуры.
Сёння ж, праехаўшы па самай ажыўленай дарожнай трасе Брэст-Орша, вы не ўбачыце арыгінальных, кідка і па-мастацку выкананых указальнікаў-інфарматараў, якія б запрашалі да помніка (нават там, дзе яны ёсць). На гэтай дарозе нідзе не згадваецца пра музеі і помнікі Кобрына, Бярозы, Косава, Баранавічаў, быццам там іх і няма. Не заўважыць турыст і з'ездаў да музея Адама Міцкевіча і Канстанціна Міцкевіча, праскочыць унікум прыроды Свіцязь, не здарожыць і да беларускага «скансэна». Ніхто яго не заманьвае, ніхто яго не спыняе. Імчыць ён напрасткі ў «златоглавую» Маскву. У Беларусі яго нават нармальна пакарміць мала хто хоча.
  Мо, не можа? Бо хоча і дзяржава, мараць міністэрствы, ведамствы, каапсаюзы і прафсаюзы, хочуць УП і Ш, а не атрымоўваецца! Ачаму?
Дзяржаўны клопат, упэўнены, хацелі падтрымаць тыя ж міністэрствы- ведамствы, каапсаюзы і прафсаюзы. Яны ж з ног збіліся, каб выканаць і перавыканаць, і рапартаваць. Хутка пяцігодка «заманьвання» турыста скончыцца, атурыста як не было, так і няма.
  Адсюль - выснова: няма «нажыўкі». Няма нажыўкі - «прэферэнцый» для прыцягнення датурыстычных «калідораў» якпрыватных, так і дзяржаўных дзелавых колаў. Няма аптымальнай, прадуманай праграмы рэстаўрацыі і аднаўлення помнікаў, добраўпарадкавання гістарычных месцаў і г.д. на гэтых часовых «калідорах». Дробязь (быццам бы), але трэба сказаць: без уліку эстэтычных патрабаванняў распешчанага замежнага турыста і няўдала, з пункту гледжання ўспрыняцця прыроднага атачэння, выбраны месцы прыпынку аўтатранспарту (улічана толькі адно - «ходзь да лесу»). Поўная адсутнасць інфармаванасці (менавіта турыстычнай) - дарогі глухія і нямыя.
  Яшчэ гады чатыры таму мне ў складзе групы давялося папрацаваць над турыстычнымі маршрутамі двух абласцей - Гродзенскай і Мінскай. Многа ў нас было цікавых прапаноў. Усё заглухла, хоць працавалі «ўдарна». Запомнілася адна з прапановаў ураду: абапал асноўных турыстычных дарог адвесці зону (калі не 500 метраў) са спрыяльным эканамічным кліматам. Вось каб гэта чатыры гады таму адбылося, упэўнены: «прыманка» спрацавала б. А так, як кажуць, што хацелі, то і маем!



Категория: Некаторыя навіны | Праглядаў: 1218 | Дадаў: prus
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Хостинг от uCozmoy.su © 2024