|
|
|
Галоўная » Некаторыя навіны
У апошнія дзесяцігоддзі сусветнай супольнасцю ўсё больш увагі надаецца
захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, адраджэнню спрадвечных традыцый і
звычаяў, рамёстваў і промыслаў, папулярызацыі дзейнасці музеяў, як навуковых,
асветна-выхаваўчых і культурна-дасугавых цэнтраў. Менавіта з мэтай абуджэння
цікаўнасці да мінулага і сучаснага жыцця, паказу рэсурсаў, патэнцыялу і
магчымасцей сенняшніх музеяў з 2005
г. стала ладзіцца агульнаеўрапейская акцыя "Ноч музеяў”,
прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў, які
...
Чытаць далей
|
"Хай радасць з вачэй нашых
блісне...”
Песні філаматаў і філарэтаў
...
Чытаць далей
|
Напярэдадні 15 лютага ў музее адчынілася выстава "Афганистан - наша память и боль" прысвечаная ХХ-годдзю вывада савецкіх войск з Афганістана. Асноўная тэма выставы - вайскоўцы, удзельнікі баявых дзеянняў, выхадцы з Пружаншчыны, сапраўдныя героі, тыя, хто сёння разам з намі і тыя, хто загінуў і знік без вестак. Пачатак вайны, баявыя дзеянні, вывад войск, сёнешні погляд на тыя падзеі вачамі школьнікаў, асабістыя рэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў, аддзенне - з усім гэтым можна пазнаёміцца на выставе. Асабістўю ўвагу на выставе прыцягвае падвесная ўстаноўка "НУРС". Матэрыялы прадстаўле
...
Чытаць далей
|
Сябра музея Леанід Васільевіч Гарустовіч перадаў нам копію артыкула з газеты "Звязда" за 2 лістапада 1957 года - "ЗМЕНЫ У ПРУЖАНАХ". Галоўнае: ў артыкуле змешчаны фотаздымак - палацыка. Дадаем арыгінальны тэкст артыкула. " У летапісях першае ўпамінанне аб Пружанах адносіцца да І450-І460 гадоў. У асабістым дзённіку Петра I і ў кнізе «Гісторыя царавання Петра Вялікага» ёсць запісы аб тым, што пасля вяртання ў Расію з падарожжа па Заходняй Еўропе 8 і 9 жніўня 1698 года Пётр I спыняўся ў Пружанах. Пружаны ўпамінаюцца таксама ў летапісе Паўночнай вайны (1700—1721 гг.) і ў гісторыі Айчыннай вайны 1812 года. Тут у 18
...
Чытаць далей
|
Прыемнае ўражанне ад стану устаноў у сферы культуры раёна засталося ў міністра культуры Беларусі У.Ф.Мацвейчука. У аўторак(20.01) з рабочай паездкай ён наведаў Пружаншчыну. Уладзімір Фёдаравіч прыняў непасрэдны ўдзел у рабоце пасяджэння райвыканкама, на якім разглядалася пытанне "Аб ходзе выканання раённай праграмы па падтрымцы і развіццю культуры на 2006-2010 гады". Вялікая ўвага была ўдзелена музейнай справе, рабоце бібліятэк і клубных устаноў, развіццю народнай творчасці і кінавідэамастацтва. Разглядаліся пытанні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры, захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Начальнік аддзела культуры К.І.Панімаш пад
...
Чытаць далей
|
25 лістапада 2008 ў эфіры "Радыё Рацыя" прагучаў аналітычны матэрыял пра сайт музея-сядзібы “Пружанскі палацык”. Супарцоўнікі музея выказваюць шчырую падзяку рэдакцыі "Радыё Рацыя" за ўвагу да праблематыкі інфарматызацыі ўстаноў культуры Беларусі, у прыватнасці музея-сядзібы "Пружанскi палацык". Да матэрыялу хацелася б дадаць трохі важнай, на наш погляд, інфармацыі. Упершыню палацык з'явіўся ў Сеціве ў 2001 годзе - гэта быў невялічкі раздзел на сайце жыхара г.Кіева, нашага земляка, Аляксандра Фадзеева, дзе расказвалася што ёсць такі музей- палацык, што там можна пабачыць, а што пакуль не. У 2002 годзе намаганнямі супр
...
Чытаць далей
|
Напрыканцы 2008 года ў музее адчынілася новая выстава. Другі раз палотны Уладзіміра Мікалаевіча Пятраня ¹ выстаўляюцца у палацыку. На гэты раз у выставачнай зале размясцілася восемь работ мастака. Але ж сёння Уладзімір прыйшоў да аматараў мастацтва не адзін, а са сваім сябрам – мастаком Алегам Восіпавым, які прадстаўляе на агляд два сваіх “свежых” палотны. |
29 лістапада 2008 года ў Салоне музея адбылася вечарына рускага раманса пад назвай “В серцах людских затрагивает струны”. Рамансы выконвалі: Заслужаны артыст Казахскай ССР Мікалай Казлоў, Людміла Курылава(г.Брэст), Лілія Мартынюк, Святлана Лосева, Святлана Машкала і інш. Зарганізаваў імпрэзу Аляксандр Казей, метадыст Палаца культуры.
Паслухаць класічны рускі раманс прышло шмат аматараў, нават не было вольных месцаў. А найлепшай падзякай для спевакоў былі працяглыя і шматлікія апладысменты.
|
19 лістапада 2008 года з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння песняра пружанскай зямлі – паэта Міколы Засіма на Цэнтральнай раённай бібліятэцы адчнена новая шыльда прысвечаная М.Засіму. Шыльду зрабіў і падараваў пружанцам лідскі мастак Рычард Груша. Апасля ў “Гасьцёўні” бібліятэцы адбылася ўрачыстая імпрэза ў гонар М.Засіма.
|
1 лістапада 2008 года ў музее адбудзецца прэзентацыя выставы работ мастачкі Алены Лось (з удзелам аўтаркі) Пачатак у 15.00 Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
Тэлефон для даведак: 7-18-96 -- для жыхароў Пружанскага раёна, 8-01632-7-18-96 -- для жыхароў Беларусі, +375-1632-7-18-96 -- для тэлефанаваньня з-за межаў Беларусі.
|
|
|
|