|
|
|
Галоўная » 2008 » Декабрь » 15 » Выстава Уладзіміра Пятраня і Алега Восіпава.
Выстава Уладзіміра Пятраня і Алега Восіпава. | 02:27 |
Напрыканцы 2008 года ў музее адчынілася новая выстава.
Другі раз палотны Уладзіміра Мікалаевіча Пятраня ¹ выстаўляюцца у палацыку. На гэты раз у выставачнай зале размясцілася восемь работ мастака. Але ж сёння Уладзімір прыйшоў да аматараў мастацтва не адзін, а са сваім сябрам – мастаком Алегам Восіпавым, які прадстаўляе на агляд два сваіх “свежых” палотны. Мастак Ул.Пятрань З прэс-кіта да выставы: “УЛАДЗІМІР ПЯТРАНЬ: Толькі карціны, працятыя глыбокім сэнсам, які перадае ўласнае я, могуць сапраўды прыцягнуць гледача. Усё, што існуе па тым боку штодзённасці, зачароўвае. Мастак, з якім мы жадалі бы Вас пазнаёміць, годны ўвагі. Гэта не лёгка пазначыць яго стыль: можа гэта разнавіднасць фігураныўнага сюррэалізму? Здаецца, што ні адно паняцце тут не падыходзіць. Яго карціны адзінкавыя ў сваім родзе і не даюць улучыць сябе ў рамкі вызначанага стылявога кірунку. Ні яго тэмы, ні яго стыль, ні яго тэхніка не з'яўляюцца працягам вызначанай традыцыі.”
Алег Восіпаў ² пакуль невядомы пружанцам мастак. Ягоныя палотны ўражваюць сваёй насычанасцю фарбаў і вобразаў … З прэс-кіта да выставы: “АЛЕГ ВОСІПАЎ прыналежыць да плеяды вечных працаўнікоў і шукальнікаў на перакрыжаваннях сусвету мастацтва. Усё створанае гэтым мастаком зразумела не гэтулькі лагічна, колькі вобразна. Яго карціны - гэтае адчыненае выліванне душы. Алег Восіпаў складаны, самакрытычны мастак, якому ўласцівыя сумневы і які стала ў пошуку. Мір яго карцін распасціраецца ад пачуццёва-пэўнага да па-філасофску ўсеагульнага, ад гратэскава-рэалістычнага да вольна формаўтваральнага. Вобразныя сюжэты ў яго творах змяняюць свае прапорцыі, дэфармуюцца, набываюць рытм і рух, напаўняюцца лёгкім дэкорам, вар'іруюць. Устойлівая кампазіцыя ўдасканальваецца праз лёгкую імправізацыю. Гармонія формы накіроўваецца ў кантрасныя проціпастаўленні. “
1. Даведка: Уладзімір Пятрань нарадзіўся ў 1962 году. Скончыў Бабруйскую мастацкую вучэльню па спецыяльнасці "мастак-дэкаратар". З 1988 Пятрань выстаўляецца ў розных галерэях у Расеі, Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Швейцарыі. Жыве ў г. Пружаны. 2. Даведка: Алег Восіпаў жыве ў г.Пружаны. У 2005 годзе прымаў удзел у Першым конкурсе выяўленчага мастацтва Арс Лонга-2005 з сваёй работай “Абуджэнне Глафіры” ( http://www.arslonga.by/projects/project_1/works/1/index9.php). Карціны мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расеі, Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Галандыі, ЗША.
|
Категория: Некаторыя навіны |
Праглядаў: 2274 |
Дадаў: prus
|
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. [ Регистрация | Вход ]
|
|