Музей-сядзіба Пружанскі палацык
Меню сайта
Падзелы навін
Некаторыя навіны [25]
Форма ўваходу
Каляндар навін
«  Июнь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Пошук
Сябры сайта
Галоўная » 2012 » Июнь » 1 » "НОЧ МУЗЕЯЎ" У ПРУЖАНСКІМ ПАЛАЦЫКУ
"НОЧ МУЗЕЯЎ" У ПРУЖАНСКІМ ПАЛАЦЫКУ
20:43


У апошнія дзесяцігоддзі сусветнай супольнасцю ўсё больш увагі надаецца захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, адраджэнню спрадвечных традыцый і звычаяў, рамёстваў і промыслаў, папулярызацыі дзейнасці музеяў, як навуковых, асветна-выхаваўчых і культурна-дасугавых цэнтраў. Менавіта з мэтай абуджэння цікаўнасці да мінулага і сучаснага жыцця, паказу рэсурсаў, патэнцыялу і магчымасцей сенняшніх музеяў з 2005 г. стала ладзіцца агульнаеўрапейская акцыя "Ноч музеяў”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў, які адзначаецца 18 мая. Зараз акцыя ахоплівае амаль усе музейныя ўстановы Старога Свету. Не засталіся ўбаку ад гэтай справы і музеі Беларусі, самыя буйныя з якіх уключыліся ў яе напачатку абвяшчэння. Штогод да "Ночы музеяў” далучаецца ўсё большая колькасць удзельнікаў. Разам са сталічнымі і абласнымі музеямі яе паступова пачынаюць падтрымліваць раённыя навукова-культурныя ўстановы Беларусі. У гэтым годзе да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў” далучаецца музей-сядзіба "Пружанскі палацык”.

Святочныя мерапрыемствы пад назвай "Палацык” сустракае Крашэўскага” будут ладзіцца 8 чэрвеня і прымеркаваны таксама да 200-годдзя з дня нараджэння вядомага земляка Юзафа Ігнацы Крашэўскага. Праграма свята дазволіць акунуцца ў атмасферу ХІХ стагоддзя. У музеі адначасова будуць працаваць тры пляцоўкі: музычна-харэаграфічны салон, дзе можна будзе паўдзельнічаць у шляхецкім балі, пачуць класічную музыку і рамансы; зала Крашэўскага, якая дазволіць убачыць тэатралізаваную экскурсію; зала ”Аттракционъ” дзе будзе ладзіцца аукцыён з лотамі пазамінулага стагоддзя, пясочным прадстаўленнем і праглядам урыўкаў фільма "Калі Сонца было богам. Старое паданне” (Польшча, рэж. Е.Гофман) па матывах твора Ю.І.Крашэўскага. Арамя таго будуць адчынены ўсе экспазіцыйныя і выставачныя залы музея, працаваць народныя майстры, сувенірная лаўка, арганізавана фотасесія ў старадаўнім інтэр’еры, прадстаўлены шляхецкія касцюмы, выступяць вядомыя пружанскія калектывы, праведзена вогненае шоу.  

Музей-сядзіба "Пружанскі палацык” запрашае ўсіх жадаючых прыйсці на свята "Палацык” сустракае Крашэўскага”, якое адбудзецца 8 чэрвеная 2012г. з 21.30 да 00.00 гадзін. Уваход толькі ў вячэрніх уборах па запрашальных білетах. Кошт білета 15 тыс. бел. руб., яго можна набыць у касе музея з 2 па 8 чэрвеня. Колькасць білетаў абмежавана.  


Категория: Некаторыя навіны | Праглядаў: 896 | Дадаў: prus
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Хостинг от uCozmoy.su © 2020