25 лістапада 2008 ў эфіры
"Радыё Рацыя" прагучаў аналітычны матэрыял пра сайт музея-сядзібы “Пружанскі палацык”. Супарцоўнікі музея выказваюць шчырую падзяку рэдакцыі "Радыё Рацыя" за ўвагу да праблематыкі інфарматызацыі ўстаноў культуры Беларусі, у прыватнасці музея-сядзібы "Пружанскi палацык".
Да матэрыялу хацелася б дадаць трохі важнай, на наш погляд, інфармацыі.
Упершыню палацык з'явіўся ў Сеціве ў 2001 годзе - гэта быў невялічкі раздзел на сайце жыхара г.Кіева, нашага земляка, Аляксандра Фадзеева, дзе расказвалася што ёсць такі музей- палацык, што там можна пабачыць, а што пакуль не.
У 2002 годзе намаганнямі супрацоўнікаў музея пры тэхнічнай падтрымцы спецыялістаў рэсурснага цэнтра пры аддзеле адукацыі(РЦССН) Бегера Мікалая і Дубінчука Мікалая з'явіўся асабісты сайт музея зроблены на расейскім серверы by.ru. Але і гэты сайт доўга не праіснаваў.
Ужо ў 2003 годзе, зноў жа, з дапамогай супрацоўнікаў рэсурснага цэнтра быў створаны новы сайт, у новым фармаце і на новай пляцоўцы з асабістым даменам:
http://museum.pruzhany.com. З таго часу – гэта пастаяннае даменнае імя музея.
Сайт працаваў, раз-параз з невялікімі перапынкамі, патрохі разрастаўся.
У кастрычніку 2007 года сайт выйшаў у новым выглядзе і дагэтуль застаецца нязменным у новай абалонке.
На ім з’явіліся новыя раздзелы, дапоўніліся і пашырыліся ранейшыя. Было ўдакладнена шмат інфармацыі, якая датычыцца гісторыі сядзібы. Праца над сайтам працягваецца.
У бліжэйшы час плануецца дапоўніць пустуючыя раздзелы і дадаць шмат новых матэрыялаў.
Напрыканцы хацелася дадаць, што ўся інфармацыйная работа над сайтам праводзіцца толькі аднім чалавекам – дырэктарам музея Юрыем Зялевічам, пад патранажам і тэхнічнай падтрымкай супрацоўнікаў РЦССН, і з’яўляецца асабістай ініцыятывай усіх гэтых людзей.
З сёнешняй нагоды гэтага артыкула змяшчаем яшчэ матэрыялы па мерапрыемствах і выставах, якія адбыліся на працягу кастрычніка-лістапада бягучага года.