"Хай радасць з вачэй нашых
блісне...”
Песні філаматаў і філарэтаў Сусветна
вядомы паэт Адам Міцкевіч,
пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст Ян
Чачот,
паэт, грамадскі дзеяч і навуковец Тамаш Зан,
дзекабрыст Міхал Рукевіч,
вялікі вучоны і асветнік, нацыянальны герой Чылі Ігнат
Дамейка,
вучоны-арыенталіст, рэктар Казанскага універсітэта Юзаф
Кавалеўскі,
гісторык, дырэктар Літоўскай метрыкі ў Пецярбурзе
Францішак Малеўскі...
Што аб’ядноўвае гэтыя слаўныя постаці? Усе яны былі
сябрамі таемнага студэнцкага таварыства філаматаў (лац. "аматары
навук"), створанага ў Віленскім універсітэце ў 1817 годзе.
2 чэрвеня 2012 г. а 14.00 у музеі-сядзібе
"Пружанскі палацык” адбудзецца
музычна-гістарычная імпрэза "Хай радасць з вачэй нашых блісне...” Песні філаматаў і філарэтаў”.
У праграме імпрэзы:
- песні, што спявалі віленскія студэнты амаль 200
гадоў таму;
- жывыя галасы А.Міцкевіча, Я.Чачота, І.Дамейкі і
іншых філаматаў з іх лістоў, вершаў і ўспамінаў;
- кранальная гісторыя сяброўства, творчасці,
кахання, выгнання і бессмяротнасці;
- актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў;
- прыемныя неспадзяванкі. :)
Дадатковая інфармацыя аб праекце: http://vkontakte.ru/club14600502
І, акрамя таго...
Сустрэча з часопісам "ARCHE": прэзентацыя новых і старых выданняў, Валер Булгакаў і Уладзімір Ляхоўскі - новы нумар часопіса!
Шчыра запрашаем!
Уваход - вольны!
|